Разам з настаўнiкамi i бібліятэкарам выхаванцы аздараўленчага лагера здзейснілі віртуальнае падарожжа па родным краі, паглыбілі свае веды аб нашай роднай Беларусі!
Мой край завецца Беларусь!
Бібліятэка нашай школы стала пляцоўкай для правядзення патрыятычных мерапрыемстваў – краязнаўчай гутаркі «Мой край завецца Беларусь». Разам з настаўнiкамi i бібліятэкарам выхаванцы здзейснілі віртуальнае падарожжа па родным краі, паглыбілі свае веды аб Беларусі, яшчэ раз пераканаліся, што няма лепшага кутка ва ўсім свеце, чым зямля бацькоў.
Мэтай мерапрыемства было прывіццё паважлівага стаўлення да мінулага і будучага Беларусі, яе гісторыі і культурных каштоўнасцей, выхаванне пачуцця патрыятызму і гонару за прыналежнасць да роднай краіны, беларускага народа.