Ярка і запамінальна прайшоў у нашай школе Дзень роднай мовы. У гэтым годзе ён праходзіў пад дэвізам “Мова родная – мова модная"”
У фае школы, як звычайна, быў арганізаваны “ Беларускі музычны калей-даскоп”. Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі песня-мі.
Традыцыйным стала афармленне стэндаў, прысвечаных Дню роднай мовы. Не было выключэннем і сёлетняе свякаванне. Толькі ў гэтым годзе стэнды былі дапоўнены незвычайнай выставай-слоўнікам “Ад прадзедаў спакон вякоў…” Дзеці змаглі дакрануцца да праса, серпа, праніка… Асабліва іх уразіў цэп.
Загадзя вучні школы рыхтаваліся да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў “Акрыляе роднае слова”. Нашы дзеці далучыліся да непаўторнасці і мілагучнасці беларускага паэтычнага слова, адчулі любоў таленавітых літаратараў да роднай мовы
Прыказкі і прымаўкі – сапраўдны моўны скарб. Бібліятэкар нашай шко-лы прапанавала дзецям закончыць пачатыя ёю прыказкі, цікава правяла кон-курсы «Перакладзі словы» і «Адгадай загадку». На прыканцы мерапрыемства дзеці змаглі пазнаёміцца з навінкамі беларускага друку на выставе-рэкламе “Слова кніжцы беларускай”.
Інтэр-актыўная гульня “Адчуй смак мовы” прыцягнула ўвагу многіх вучняў. Напярэдадні свята настаўнікі беларускай мовы раздрукавалі і развесілі па сценах усёй нашай навучальнай установы словы роднай мовы. Дзецям неабходна было іх знайсці і перакласці на рускую мову, каб атрымаць салодкі пачастунак. Вельмі прыемна было глядзець, як радаваліся вучні пачатковых класаў і пяцікласнікі, калі атрымлівалі “ўзнагароду” за сваю працу. Але не толькі яны ласаваліся смачнымі пачастункамі. Такія ж “узнагароды” атрымалі і вучні 3-4 класаў, якія за 2-ую чвэрць мелі “8” і “9”.
Свята дзецям спадабалася.